1. Дыялектычна думаць і аргументаваць свой пункт гледжання на падставе ведання і ацэнкі асноўных тэндэнцый грамадска-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага і духоўна-культурнага развіцця краін і рэгіёнаў свету ў гістарычнай рэтраспектыве і на сучасным этапе;
2. Прымяняць нормы заканадаўства і ўдзельнічаць у падрыхтоўцы праэктаў нарматыўных прававых актаў;
3. Адаптаваць і забяспечваць эфектыўнае прымяненне наяўных і перспектыўных праграмных і апаратных сродкаў для вырашэння задач па кіраванні дакументамі;
4. Планаваць, арганізоўваць, рэалізоўваць і ўдасканальваць дзейнасць службаў дакументацыйнага, інфармацыйнага забеспячэння кіравання па кіраванні дакументамі;
5. Ацэньваць перспектывы развіцця галіны, інавацыйныя тэхналогіі, праекты і рашэнні;
6. Прымяняць асноўныя метады абароны персаналу і насельніцтва ад негатыўных уздзеянняў фактараў антрапагеннага, тэхнагеннага, натуральнага паходжання, прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання і энергазберажэння, забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы.