1. Валодаць класічнай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення і інтэрпрэтацыі гістарычных крыніц;
2. Прымяняць тэарэтычныя і метадалагічныя асновы гістарычна-культурных і музеялагічных ведаў у дзейнасці сучаснага музея і даследаваннях аб’ектаў культурнай і прыроднай спадчыны;
3. Аналізаваць і ацэньваць асноўныя гістарычныя падзеі і працэсы, дасягненні сусветнай і айчыннай культуры, агульныя заканамернасці фарміравання культурнай спадчыны;
4. Інтэрпрэтаваць гісторыю сусветных цывілізацый, вызначаць асаблівасці этнічных супольнасцей, культур і іх эвалюцыю, агульную сацыяльна-культурную сітуацыю;
5. Характарызаваць асноўныя тэндэнцыі рэгіянальнага культурнага развіцця, вылучаць, фармуляваць і ацэньваць ключавыя напрамкі і асаблівасці развіцця розных этнакультурных рэгіёнаў;
6. Вылучаць асноўныя этапы і крыніцы фарміравання культурнай спадчыны Беларусі, комплекс яе характарыстык;
7. Валодаць сучаснымі методыкамі вывучэння, актуалізацыі і інтэрпрэтацыі матэрыяльных і нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей;
8. Прымяняць асноўныя метады абароны персаналу і насельніцтва ад негатыўных уздзеянняў фактараў антрапагеннага, тэхнагеннага, натуральнага паходжання, прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання і энергазберажэння, забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы;
9. Арганізоўваць прадуктыўнае міжасобаснае і сацыяльна-прафесійнае ўзаемадзеянне з улікам ведаў характарыстык пазнавальнай дзейнасці, індывідуальнапсіхалагічных якасцей і асаблівасцей асобы, спосабаў матывацыі і рэгуляцыі паводзін і дзейнасці;
10. Праектаваць і рэалізоўваць працэс навучання і выхавання, сучасныя адукацыйныя сістэмы, разумець іх ролю і месца ў адукацыйным працэсе;
11. Арганізоўваць адукацыйную дзейнасць гістарычнай накіраванасці праз стварэнне развіццёвага адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем нарматыўнага і вучэбнаметадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу з мэтай фарміравання гістарычнай культуры асобы, якая навучаецца.