1. Выяўляць і аналізаваць заканамернасці развіцця архіўнай справы на Беларусі і фарміравання Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь;
2. Інтэрпрэтаваць прававыя і арганізацыйныя асновы дзейнасці архіваў, абгрунтоўваць прынцыпы дзейнасці дзяржаўных архіўных устаноў і органаў архіўнай справы і справаводства на сучасным этапе;
3. Камплектаваць, апрацоўваць, улічваць розныя віды фондаў і забяспечваць іх захаванасць;
4. Распрацоўваць уніфікаваныя сістэмы дакументацыі, уніфікаваныя формы дакументаў уліку архіўных фондаў;
5. Ажыццяўляць аналітыка-сінтэтычную апрацоўку дакументаў з выкарыстаннем традыцыйных і інавацыйных тэхналогій, арганізоўваць і суправаджаць навукова-даведачны апарат архіва;
6. Арганізоўваць работу з рознымі катэгорыямі наведвальнікаў (карыстальнікаў), у тым ліку з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій;
7. Валодаць класічнай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення і інтэрпрэтацыі гістарычных крыніц;
8. Выяўляць і аналізаваць заканамернасці развіцця беларускага грамадства і культуры ў кантэксце сусветных цывілізацый на розных гістарычных этапах;
9. Прымяняць метады крыніцазнаўчага аналізу і спецыяльных гістарычных дысцыплін, апісання дакументнай рэтраспектыўнай інфармацыі ў даследчых і агульнапрафесійных мэтах;
10. Арганізоўваць выкарыстанне архіўных дакументаў у выкладанні гістарычных і сацыяльна-палітычных дысцыплін;
11. Прымяняць асноўныя метады аховы персаналу і насельніцтва ад негатыўных уздзеянняў фактараў антрапагеннага, тэхнагеннага, натуральнага паходжання, прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання і энергазберажэння, забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы;
12. Арганізоўваць прадуктыўнае міжасобаснае і сацыяльна-прафесійнае ўзаемадзеянне з улікам ведаў характарыстык пазнавальнай дзейнасці, індывідуальнапсіхалагічных якасцей і асаблівасцей асобы, спосабаў матывацыі і рэгуляцыі паводзін і дзейнасці;
13. Праектаваць і рэалізоўваць працэс навучання і выхавання, сучасныя адукацыйныя сістэмы, разумець іх ролю і месца ў адукацыйным працэсе;
14. Арганізоўваць адукацыйную дзейнасць гістарычнай накіраванасці праз стварэнне развіццёвага адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем нарматыўнага прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу з мэтай фарміравання гістарычнай культуры асобы, якая навучаецца.