1. Валодаць класічнай мовай на ўзроўні, дастатковым для разумення і інтэрпрэтацыі гістарычных крыніц;
2. Выяўляць і аналізаваць асноўныя заканамернасці хода развіцця беларускага грамадства на розных гістарычных этапах;
3. Характарызаваць асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага, сацыяльнаэканамічнага і духоўна-культурнага развіцця краін і рэгіёнаў свету ў гістарычнай рэтраспектыве і на сучасным этапе;
4. Прымяняць метадалагічны інструментарый вывучэння падзей і з’яў на розных гістарычных этапах;
5. Ажыццяўляць пошук і крытычны аналіз гістарычных крыніц, вылучаць найбольш істотныя факты, даваць ім уласную ацэнку;
6. Прымяняць асноўныя метады абароны вытворчага персаналу і насельніцтва ад негатыўных уздзеянняў фактараў антрапагеннага, тэхнагеннага, натуральнага паходжання, прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання і энергазберажэння, забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы;
7. Арганізоўваць прадуктыўнае міжасобаснае і сацыяльна-прафесійнае ўзаемадзеянне з улікам ведаў характарыстык пазнавальнай дзейнасці, індывідуальнапсіхалагічных якасцей і асаблівасцей асобы, спосабаў матывацыі і рэгуляцыі паводзін і дзейнасці;
8. Праектаваць і рэалізоўваць працэс навучання і выхавання, сучасныя адукацыйныя сістэмы, разумець іх ролю і месца ў адукацыйным працэсе;
9. Арганізоўваць адукацыйную дзейнасць гістарычнай накіраванасці праз стварэнне развіццёвага адукацыйнага працэсу з выкарыстаннем неабходнага забеспячэння адукацыйнага працэсу з мэтай фарміравання гістарычнай культуры асобы, якая навучаецца.