1. Прымяняць дыферэнцыяльнае, інтэгральнае, матрычнае злічэнне, пераўтварэнні Фур’е і Лапласа, раўнанні матэматычнай фізікі, тэорыю поля для тэарэтычнага і эксперыментальнага даследавання працэсаў у электрычных і магнітных ланцугах і палях;
2. Прымяняць законы фізікі для аналізу працэсаў у электрычнай і цеплавой частках электраэнергетычнай сістэмы;
3. Прымяняць законы хіміі для аналізу працэсаў карозіі і гальванічнага кантактавання металаў, працэсаў у хімічных крыніцах электрычнай энергіі, у канале электрычнай дугі;
4. Выкарыстоўваць нормы праектавання, стандарты і нарматыўныя прававыя акты, ў тым ліку тэхнічныя нарматыўныя прававыя акты, пры выкананні канструктыўных распрацовак дэталяў і вузлоў;
5. Прымяняць патрабаванні дзяржаўных стандартаў да метралагічных паказчыкаў кантрольна-вымяральных прыбораў для кантролю якасці электрычнай энергіі;
6. Выкарыстоўваць веды аб характарыстыках канструкцыйных матэрыялаў пры праектаванні і эксплуатацыі электраўстановак;
7. Выкарыстоўваць законы тэарэтычнай механікі пры аналізе работы механічнай часткі электрычных машын і апаратаў;
8. Выкарыстоўваць веды аб характарыстыках электратэхнічных матэрыялаў пры праектаванні і эксплуатацыі электратэхнічнага абсталявання;
9. Выконваць разлікі па тыповых методыках, праектаваць вузлы і дэталі электратэхнічнага абсталявання з выкарыстаннем стандартных сродкаў аўтаматызацыі праектавання;
10. Прымяняць асноўныя метады абароны насельніцтва ад негатыўных фактараў антрапагеннага, тэхнагеннага, натуральнага паходжання, прынцыпы рацыянальнага прыродакарыстання і энергазберажэння, забяспечваць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы;
11. Прымяняць веды тэарэтычнай электратэхнікі для прагназавання і аналізу рэжымаў работы электранергетычнай сістэмы;
12. Выкарыстоўваць веды для праектавання, эксплуатацыі і наладкі аналагавых і лічбавых прыстасаванняў засцярогі і аўтаматыкі электраэнергетычных аб’ектаў;
13. Выконваць разлік токаў кароткага замыкання і іх сіметрычных складовых пры розных відах папярэчнай і падоўжнай несіметрыі ў трохфазнай электрычнай схеме;
14. Прымяняць веды пры праектаванні і эксплуатацыі трансфарматараў, сінхронных і асінхронных электрычных машын.